Разумная варона
Захацелася вароне піць. Знайшла яна недзе пад хлевам гладыш з вадою, але вада была ў ім толькі на самым дне. Не магла варона дастаць вады. Тады яна надумалася кідаць у гладыш каменьчыкі. Хутка яна гэтулькі каменьчыкаў накідала ў гладыш, што вада паднялася ўгару і вароне можна было напіцца.