Навагодняя песня
Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз
На іртах* па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.
Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе — падарункі
Дзіцячай грамадзе.
I радасна на свяце,
I весела — да слёз! —
Калі у цёплай хаце
Гасцюе Дзед Мароз.
* На лыжах