Сяброўкі

Хто там грукае ў акно?

Гэта вы, сінічкі?

Я прачнулася даўно,

Запляла касічкі.

 

Вось надзену кажушок,

Выбегу на ганак,

З лесвіцы змяту сняжок,

Вынесу сняданак.

 

Тут халва і тваражок,

Скрылічак каўбаскі,

Цёплы з мясам піражок —

Ешце, калі ласка.

 

У абед, сінічкі, зноў

Прылятайце смела.

Ну, а мне — пара дамоў,

Я ж сама не ела.