Мароз

На дварэ — мароз.

Лёд да стрэх прырос.

Ой, мароз, мароз, —

шчыпле твар да слёз.

— Ажно сам замёрз, —

кажа дзед Мароз.