Гусі

Васілёк убачыў чараду дзікіх гусей, якія ляцелі высока ў паветры.

Васілёк. Ці могуць так лётаць нашы свойскія гусі?

Бацька. Не.

Васілёк. Хто ж корміць дзікіх гусей?

Бацька. Яны самі адшукваюць сабе ежу.

Васілёк. А ўзімку?

Бацька. Як толькі настае зіма, дзікія гусі адлятаюць ад нас у вырай, а ўвесну вяртаюцца зноў.

Васілёк. Але чаму свойскія гусі не могуць лётаць гэтаксама добра і чаму не адлятаюць яны ад нас на зіму ў вырай?

Бацька. Таму што свойскія жывёлы страцілі ўжо часткова ранейшы спрыт і сілу, і чуццё ў іх не такое тонкае, як у дзікіх.

Васілёк. Але чаму гэтак здарылася з імі?

Бацька. Таму што людзі пра іх клапоцяцца і адвучылі іх карыстацца ўласнымі сіламі. З гэтага ты бачыш, што і людзі павінны старацца рабіць самі для сябе ўсё, што толькі могуць. Тыя дзеці, якія карыстаюцца чужымі паслугамі і не прывучаюцца самі рабіць для сябе ўсё, што толькі могуць, ніколі не будуць моцнымі, разумнымі і спрытнымі людзьмі.

Васілёк. Не, цяпер я буду старацца сам усё для сябе рабіць, а то, бадай, і са мною можа зрабіцца тое самае, што са свойскімі гусямі, якія развучыліся лётаць.