Бішка

— Ану, Бішка, прачытай, што ў кніжцы напісана?

Панюхаў сабачка кніжку дый пайшоў сабе.

— Не мая, — кажа, — справа кнігі чытаць: я хату вартую, начамі не сплю, гаўкаю, злодзеяў ды ваўкоў пужаю, на паляванне хаджу, зайца сачу, качак шукаю, падноску цягну — досыць мне і гэтага!