Гуканне вясны

Свята песенькай

сустракаем,

вясну весела

мы гукаем:

 

«Жавароначкі,

прыляціце,

цёпла лецейка

прынясіце».

 

Ходзім радасна

карагодам.

Выглянь, сонейка,

дай пагоду!

 

Шчасце-долечку

мы гукаем,

мы зямлю сваю

адмыкаем.

 

«Жавароначкі,

прыляціце,

зямлю-матухну

абудзіце».

 

Жыта-жыцейка

хай рунее,

кветкі-красачкі

хай квітнеюць.

 

Свята шчырае

мы сустрэлі.

Птушкі з выраю

Прыляцелі.