Памочніца
Спраў у Танечкі багата.
Хто б управіцца паспеў?
Памагала ўранку брату —
Брат цукеркі ўранку еў.
Мыць хацела лыжкі ў місцы,
Ды да кухні не дайшла:
Адчыніла дзверы кісцы,
Мяўкаць кісцы памагла.
Малако піла і ела,
Заклапочана была:
Села, з мамай пасядзела,
Да бабулі падышла.
Перад сном сказала маме:
— Распраніце мяне самі,
Я ад стомы — не магу,
Я вам заўтра памагу!