Кароткая гутарка
Неяк святым днём пякла маці аладкі, а сынок Іванка круціўся ўсё каля яе, дый кажа:
— Чаму ты, мамка, са мною не гаворыш?
— Бачыш жа, што няма часу, — адказвае маці. — Дый што ж я буду табе гаворыць?
— Ну хоць што… от сказалі б: — на табе, Іванка, аладачку!