Акуляры
Узлаваўся пан Гіляры:
Дзесьці зніклі акуляры.
Ён шукае ў кожным куце,
У халаце і сурдуце,
Абшукаў усе шуфляды,
Ды няма іх — дайце рады!
— Гвалт! — крычыць ён. — Проста чары!
Ці не ўкралі акуляры?
Пад канапай, пад камодай
Мацаў, поўзаў — вось прыгода!
Крэкча пан ля нор мышыных,
Расчыняе піяніна,
Адрываць рашыў падлогу,
Клікаць люд на дапамогу.
Ды ў люстэрка ўпёр ён вочы
І не верыць — аж адскочыў:
Гэта ж праўда, не здалося,
Што яны на ўласным носе!