Рамонак

На танюткай ножцы гнуткай

На лужку, ля ручая,

У каўнерыку бялюткім

Гэту кветку ўбачыў я.

 

Ясным вокам, жоўтым гэткім,

Паглядзела на мяне...

Я сарваць памкнуўся кветку,

А пчала сказала: — Не!