Пралеска

Белыя бярозы

Спалі на узлеску,

А сваю галоўку

Узняла пралеска.

Тоненькую ножку

3-пад пярыны белай

На зямлю пралеска

Ставіла нясмела.

А снягі наўкола —

Ні канца, ні краю.

Страшна стала кветцы:

— Я адна — жывая!

Кажа зверху сонца:

— Зорачка лясная,

3 новым нараджэннем

Я цябе вітаю!

Белыя бярозы

Разам зашапталі:

— Мы цябе, пралеска,

Ўсю зіму чакалі.

I старая елка

Голасна ўздыхнула:

— Вясна надыходзіць,

А зіма мінула.