На вербніцу

Не я б’ю, вярба б’е!

За тыдзень — Вялікдзень!

Хвора ў лес на верас,

А здароўе ў косці.

Будзь здароў як вада,

А расці як вярба!

Будзь багат як зямля,

Будзь вясёл як пчала!