Жаўна

Чорны дзяцел здаўна

Называецца — жаўна.

У чорнага волата —

Магутнае долата.

Дзеўбане ў сасновы сук —

Па ўсім лесе пойдзе грук.

Ён не думае пра спевы —

Чорны дзяцел лечыць дрэвы.