Нарадзіўся Божы Сын

Промень зоркі

З неба ліўся

ў цішыню начных далін.

Нарадзіўся,

нарадзіўся,

нарадзіўся

Божы Сын!

Ён грахі людзей

адкінуў

у той самы цяжкі час,

калі гінуў,

калі гінуў

на Галгофе

дзеля нас.

Але смерць

над Ім не ўладна.

Ён узнёсся, уваскрос.

І спяваем

мы суладна:

— Наш Гасподзь —

Ісус Хрыстос!

Промень зоркі

запаліўся

самай радаснай з навін:

— Нарадзіўся,

нарадзіўся,

нарадзіўся

Божы Сын!