Як ён завецца?
Як ён завецца,
Гэты хлапчук?
Не хоча памыць ён
Ні шыі, ні рук.
Цукеркі і цацкі
Сабе ён грабе,
Нікога не любіць,
А толькі сябе.
Сяброў ён не мае,
Кніжкі — ірве.
А што не па ім —
Як бычок зараве.
Затупае ножкамі,
Вырвецца з рук.
Ці ведаеш, як той
Завецца хлапчук?