Робін-Бобін
Робін-Бобін,
ненаеда,
сяк-так лёгенька паснедаў:
з’еў тры рэшаты аладак,
барана, свіны азадак,
тры валы, чатыры гускі
ды цяля замест закускі.
Пернікаў з асьміну мерку
праглынуў, як слон цукерку,
з’еў яечні скавародзен
і гаворыць, што галодзен!