Азбука

З печы азбука упала,

Пакацілася,

Тое-сёе паламала,

Развалілася:

І — згубіла крапку,

Л — адбіла лапку.

В — схуднела трошкі,

А — звіхнула ножкі.

О — перапужалася,

На два С распалася.

Т — свой дах згубіла,

Ж — крыло адбіла.

Б — угнула пуза,

Ю — шукай між друзу.

С — канцы свае звяло,

Выдае сябе за О.