Бацька і сыны
Бацька навучаў сыноў, каб яны жылі ў згодзе; яны не слухалі. Вось ён загадаў прынесці венік і кажа: «Пераламайце!»
Колькі сыны ні мардаваліся, пераламаць не маглі. Тады бацька развязаў венік і загадаў ламаць па адным прутку.
Сыны лёгка пераламалі паасобку ўсе пруткі. Тады бацька кажа:
— Гэтаксама і вы: калі будзеце жыць у згодзе, ніхто вас не зможа, а калі будзеце сварыцца, усякі вас лёгка здолее згубіць.