Пагоня

А чые там

дзіва-коні

абганяюць час?

Гэта едзе

ў ззянні-звоне

сонейка да нас.

Конь чырвоны —

пасяродку.

Белыя —

з бакоў.

Скачуць хутка.

Скачуць ходка.

Іскры з-пад падкоў.

Рыцар

побач з імі ў гонцы.

Меч,

як звон,

звініць.

Ён ад хмараў

наша сонца

зможа ўбараніць.

У Пагоні

скачуць коні

у світальны час.

Гэта едзе

ў ззянні-звоне

сонейка да нас.