Паляўнічыя на цмокаў

Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй! Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by

Доўгія, доўгія вакацыі

Два галоўныя героі — Эрнэст і Калет — прыехалі з Парыжа на вакацыі і мусілі застацца ў сельскай мясцовасці на ўсю вайну. Яны ствараюць групу сяброў пад назвай «Рабінзоны», якія сустракаюцца ў лесе і спрабуюць дапамагчы «Супраціўленню». Выдатны мультсерыял пра жыццё акупаванай вёскі ў часе Другой сусветнай вайны ў Нармандыі, створаны паводле расказаў дзяцей — сведак і носьбітаў тых страшных падзей. У гэтым шоу прысутнічаюць вялікія прыгоды, небяспека, сумныя гісторыі... Кожны эпізод суправаджаецца кароткім праўдзівым аповедам тых, хто жыў у тыя часы.

Папірус

Малады егіпецкі рыбак і звычайны хлопец Папірус загадкавым чынам абраны багамі абараняць краіну ад злых сіл Сэта — бога вайны і знішчэння. З дапамогай чароўнага мяча і сяброў ён мусіць знайсці змрочную піраміду Омбас і вызваліць заступніка Егіпта — бога святла Гора! Неверагодныя прыгоды, выдатная маляваная графіка, узрушальны саўндтрэк і таямнічая атмасфера старадаўняга Егіпта! Агучана студыяй Gavarun.by.

Хамф

Яскравы і пазнавальны мультсерыял расказвае пра мілага пухнаціка, якога завуць Хамф. Ён вельмі дапытлівы, пастаянна імкнецца даведацца нешта новае і даследаваць свет вакол сябе. Хамфа чакае шмат неверагодных дзіцячых прыгод і адкрыццяў у самых звычайных месцах: ва ўласнай кватэры, у сяброўскім пакоі, у парку, у краме, на дзіцячай пляцоўцы і ў кафэ! Агучана студыяй Gavarun.by.

К’ю Клыпа 5

Там, сярод безлічы зорак ёсць маленькая планета пад назвай Окі-Докі. На ёй жыве прыязны зялёны прышэльц К’ю Клыпа 5, які любіць глядзець на зоркі і бавіць час з сябрамі. Для Аёечкі, Эдзі, Стэлы, Клёвіча і робата Брат-Ка на Окі-Докі таксама ніколі не бывае сумна! Клыпа імчыцца па галактыцы, каб дапамагчы заблукалым касмічным турыстам, вылечыць перагрэтыя планеты і, самае галоўнае, выявіць каштоўнасць сяброўства! Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by

Маленькае каралеўства Бэна і Холі

Маленькае каралеўства Бэна і Холі – гэта малюсенькая зямля, дзе кветкі і трава ўзвышаюцца над самымі высокімі вежамі. Холі – фея-прынцэса, якая ўсё яшчэ вучыцца лётаць, і яе магія не заўжды ідзе па плане. Яе найлепшы сябар эльф Бэн не мае крылаў і не займаецца магіяй, але эльфы вельмі добра майструюць рэчы, асабліва цацкі! Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by

Хайдзі, дзяўчынка Альпаў

Дзяўчынка-сірата Хайдзі адпраўляецца жыць да дзеда ў Альпійскія горы, бо цётка Дэт больш не можа даглядаць яе. Мясцовыя жыхары адгаворваюць Дэт, бо лічаць дзядзьку Альм дзіклівым, суворым старым. Аднак Хайдзі здзіўляецца прыгажосці прыроднага наваколля і з задавальненнем даследуе свой новы дом… Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by

Штодзённая бяспека з Эмбер

Мультсерыял «Штодзённая бяспека з Эмбер» (Daily life Safety with Amber) з’яўляецца адгалінаваннем паўднёвакарэйскага мультсерыяла «Рабакар Полі». Прэм’ера адбылася ў 2018 годзе на EBS. Адважная хуткая дапамога Эмбер з ратавальнай каманды супер-трансформераў кожны раз спяшаецца выратаваць людзей і машыны з небяспечнага становішча. У часе кожнага эпізоду дзеці навучаюцца дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях і засвойваюць меры тэхнікі бяспекі. Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by

Пакаё

Пакаё – гэта цікаўны чатырохгадовы малы, апрануты ў блакітнае, які даследуе свет праз гульні і фантазію. Разам са сваімі сябрамі — жоўтай качкай Пата, ружовым сланяня Слоняй, сабачкай Лулай і іншымі — ён вучыцца карыстацца рознымі прадметамі, складае музыку, бегае навыперадкі і нават ладзіць конкурс на самы звонкі і заразлівы смех! А захопленыя гледачы — дзеці — дапамагаюць сябрам у гэтым, даючы слушныя парады. Па-беларуску агучана студыяй Gavarun.by

Мікі Маўс

Мультсерыял «Мікі Маўс» з сезонаў 2013—2016 гадоў. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць выбраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным дыснееўскім стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны. Бесклапотнае мышаня Мікі падарожнічае па свеце і трапляе ў розныя камічныя сітуацыі. Яго паўсюль суправаджаюць сябры: ці не заўжды незадаволены Дональд, гарэза Плута, дзіўнаваты Гуфі і весялушка Міні. Уся кампанія запрашае далучыцца да іх прыгод. Сумаваць не давядзецца! Агучана студыяй Gavarun.by.

Любімчыкі

Развівальна-забаўляльная стужка, створаная сусветнавядомым брэндам дзіцячых цацак Tiny Love як бонус да іх прадукцыі. Прызначаны для самых маленькіх дзетак (ад трох месяцаў да трох гадоў), ён знаёміць з навакольнымі прадметамі, формамі і колерамі, насычаны песнямі і інтэрактыўнымі элементамі. Агучана студыяй Gavarun.by.

Аблавушак

Экранізацыя дзіцячых кніг Чэслава Янчарскага пра прыгоды мядзьведзіка Аблавушка, які разам са сваймі сябрамі Парсючком, Трусікамі, Зайцам і сабачкам Кручком трапляе ў разнастайныя сытуацыі. Гэтыя гісторыі ня толькі забаўляюць малых гледачоў, але і вучаць іх добрым паводзінам, сяброўству, цярпімасьці і справядлівасьці - усяму таму, што будзе важным у іхным жыцьці...

Прыгоды ката Філімона

Мультсэрыял для дзяцей пра прыгоды сымпатычнага ката Філімона, які пазнае сьвет.

Пінгвінік Пік-Пок

Галоўны герой – маленькі пінгвін, які стаміўся сядзець на снежнай выспе і пастанаўляе спазнаць свет. Калі на ягоны востраў прылятае самалёт, Пік-Пок хаваецца між скрынямі і ляціць у Еўропу, дзе знаёміцца з пілотам і ягонаю дачкою Касяй. Наперадзе пінгвініка чакаюць галавакружныя прыгоды і захапляльныя падарожжы...

Чатыры бакі казак

Кожны мультфільм -- гэта анімаваная версія казкі адной з шасці культураў: афрыканскай (народу сэрэр), грузінскай, цыганскай, украінскай, ўетнамскай і габрэйскай.

Рыцар Пятрусь гербу "Тры Яблыкі"

Маленькі рыцар Пятрусь гербу «Тры Яблыкі» і ягоныя сябры – падкухцік Пончык і клоўн Званочак – падарожнічаюць па свеце. Яны шукаюць прыгодаў і чыняць добрыя справы.

Мядзьведзікі

Аднойчы раньняй вясною добры фатограф знайшоў на лясной паляне трох маленькіх мядзьведзікаў. Іхную маці спалохалі лесарубы, і медзьведзяняты засталіся зусім адны. Цяпер яны будуць жыць у ляснічоўцы, а фатограф стане для іх другой маці. Маляняты шмат падарожнічаюць і хутка спазнаюць навакольны сьвет дзікай прыроды. Але выхаваньне мядзьведзікаў - няпростая справа, таму нашых герояў чакаюць незабыўныя, вясёлыя і займальныя прыгоды.

Мадла і Туп

Галоўныя героі серыялу – баварскі ганчак Мадла, рысяня Туп і вартаўнік Шумаўскага нацыянальнага парку Алеш. Падчас адной з паездак маладыя звяры ўцякаюць з машыны і некалькі месяцаў праводзяць у Шумаўскім лесе адныя. Яны блукаюць вакол рэк, азёраў, скалаў, сустракаюць розных звяроў, шукаюць ежу і пераадольваюць розныя цяжкасці. Урэшце Алешу ўдаецца знайсці сяброў і вярнуць іх дадому.

Букаландыя

Букаландыя -- гэта горад-краіна, размешчаная... на дрэве. Па тоўстых галінах бягуць вуліцы, абапал якіх -- дамкі, гнёзды і дуплы мясцовых жыхароў. Тота, Вядзёрак, Элізар, Ківак і Зэмбуля занятыя сваймі будзённымі клопатамі. Але ж аднойчы каля незвычайнага дрэва з'яўляецца чужынец. Вялікі і няўклюдны, ён вельмі адрозніваецца ад жыхароў Букаландыі. Спачатку яны ставяцца да яго стрымана, нават з недаверам, але неўзабаве даведваюцца, што чужынец, Бульбэр, шукае сяброў.

Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў

Падарожжы Цюхці, які паходзіць зь іншай плянэты, і яго сяброўкі жабкі Монікі. Сябры пабываюць у розных кутках сьвету і перажывуць шмат цікавых прыгодаў.

Мядзьведзік Фантазік

Прыгоды блакітнага Мядзьведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсэрыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзьведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзьведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталю».

Экспедыцыя прафесара Губкі

Анімаваная вэрсія аповесьці Станіслава Пагачэўскага (Stanisław Pagaczewski) «Місія прафэсара Губкі» («Misja profesora Gąbki»), працяг мультсэрыялу «Выкраданьне прафэсара Губкі» («Porwanie profesora Gąbki»). Галоўны герой -- вядомы біёляг, які зьбірае зьвесткі для сваіх навуковых працаў.

Маўрыцы і Гаўранэк

Мультыплікацыйны сэрыял паводле кніжкі Зьбігнева Жакевіча «Двое адважных з Плімпляньскага лесу». «Двое адважных» - гэта Маўрыцы і Гаўранэк, сымпатычныя вісусы, лясныя жыхары. Яны часта жартуюць і робяць розныя фокусы лясным зьвярам. Іх выбрыкі падрабязна запісвае лясны летапісец, майстар пяра і чарніліцы - Урбанэк. less

Мікі Моль і Страшны Плашч

У краіне Філабіблоніі, у бібліятэцы чароўных казак, жывуць тры кніжныя молі -- Мікі Моль, Светлік і Мурашыны леў. Нядаўна з імі адбылася незвычайная гісторыя, якая пачалася з таго, што Мікі Моля запрасілі ў суседнюю краіну Каламбургію на спаборніцтва па смехатрыванні. У гэты час знішчальнікі кніг -- Клапотус і Архіцап -- прыбываюць у Філабіблонію. Яны задумалі выкурыць з бібліятэкі кніжных моляў. Раптам з Каламбургіі прыходзіць трывожная вестка: там пры дапамозе газу, які прымушае ўсіх смуткаваць і плакаць, уладу захапіў магістр Грыллётальпа Грыллётальпус.

Пацукі

Далёка на Маравіі, пасярод Валаскага каралеўства, на невялікім сьметніку каля Візавіц жылі два пацукі - Годан і Губэрт. А зь імі - гіпсавы карузьлік Людзьвіг і Эдзік, досьледны пацук з Прагі...

Таямніца шыфру Марабута

Серыял распавядае пра прыгоды двух дэтэктываў - Каэтана Хрумпса і Ката Макавітага, якія пераследуюць небяспечнага злачынцу - хамелеона Супэр.