Мультсерыял «Мікі Маўс» з сезонаў 2013—2016 гадоў. У гэтых серыях адбылося доўгачаканае вяртанне легендарнага мышаняці, якое нарадзілася ў далёкім 1928 годзе. Адметнасць выбраных сезонаў у тым, што яны выкананы ў класічным дыснееўскім стылі пры выкарыстанні сучасных тэхналогій. У выніку атрымаўся вельмі яскравы і эмацыянальны мультфільм з добрым гумарам, павучальны і забаўляльны. Бесклапотнае мышаня Мікі падарожнічае па свеце і трапляе ў розныя камічныя сітуацыі. Яго паўсюль суправаджаюць сябры: ці не заўжды незадаволены Дональд, гарэза Плута, дзіўнаваты Гуфі і весялушка Міні. Уся кампанія запрашае далучыцца да іх прыгод. Сумаваць не давядзецца! Агучана студыяй Gavarun.by.