На поле старога селяніна стаў прылятаць Жораў і таптаць гарох. Дзед злавіў птушку, але не пакараў, бо пашкадаваў яе. Так пачалося іх незвычайнае сяброўства. За сваю дабрыню дзед быў шчодра ўзнагароджаны спагадай незвычайнага Жорава і падарункамі, якія зрабілі шчасьлівым ня толькі старога, але і ўсіх вяскоўцаў.