Юя і Тумас Вісландэры. Малы і мядзведзік

"Малы і Мядзведзік" ― адна з найулюбёнейшых кніг у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога гэтак не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.

01:56:31

Юя і Тумас Вісландэры. Малы і Білан

“Малы і Білан” — працяг кнігі “Малы і Мядзведзік” шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру — Мядзведзіку.

01:45:53

Падказкі

Гэта фантастычныя аповеды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў розных кутках нашай краіны і былі запісаныя даследчыкамі фальклору падчас этнаграфічных экспедыцый. Адчуць унікальнасць гэтага збору народнай спадчыны і мілагучнасць беларускай мовы дапамогуць галасы знакамітых дыктараў і акцёраў – Зінаіды Бандарэнка, Фамы Варанецкага, Людмілы Цімафеевай, Аляксандра Дамарацкага і Марыі Захарэвіч. Праект А1 і Onliner.

00:29:49

Беларускія народныя казкі

Анталогія найлепшых беларускіх казак, запісаных Алегам Хаменкам. Казкі зробленыя ў старадаўняй манеры — менавіта не ролевыя, а так, як распавядалі раней расказчыкі.

06:41:23

Казачка на добры сон

Неўтаймаваны летуценнік Віталь Падарожны распавядзе нашым маленькім слухачам цікавыя казкі, гісторыі, у якіх упартасць і мэтанакіраванасць герояў дапамагае ім пераадолець любыя перашкоды, дзе дабрыня і справядлівасць заўсёды перамагаюць. Адчыняйце дзверы ў казку і адпраўляйцеся ў цудоўнае падарожжа!

22:08:34

Легенды і паданні

Беларускія легенды і паданні, прысвечаныя нашым гарадам, знакамітым асобам і культавым месцам. Чытае Віктар Манаеў.

01:14:34

Адчыніце, казьляняткі

Аўдыёспэктакль створаны паводле казкі "Воўк і сямёра кязьлянятаў".

00:44:09

Дзед і жораў

На поле старога селяніна стаў прылятаць Жораў і таптаць гарох. Дзед злавіў птушку, але не пакараў, бо пашкадаваў яе. Так пачалося іх незвычайнае сяброўства. За сваю дабрыню дзед быў шчодра ўзнагароджаны спагадай незвычайнага Жорава і падарункамі, якія зрабілі шчасьлівым ня толькі старога, але і ўсіх вяскоўцаў.

00:36:21