Гэта фантастычныя аповеды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў розных кутках нашай краіны і былі запісаныя даследчыкамі фальклору падчас этнаграфічных экспедыцый. Адчуць унікальнасць гэтага збору народнай спадчыны і мілагучнасць беларускай мовы дапамогуць галасы знакамітых дыктараў і акцёраў – Зінаіды Бандарэнка, Фамы Варанецкага, Людмілы Цімафеевай, Аляксандра Дамарацкага і Марыі Захарэвіч. Праект А1 і Onliner.

Зайчыкава хатка

Казка пра тое, як зайчык пабудаваў сабе ў лесе прыгожую хатку, а каза-дзераза захацела ў ёй жыць, ды не змагла. Запісана са слоў Марыі Міхновіч у вёсцы Альхоўка Астравецкага раёна. Чытае Марыя Захарэвіч.

00:07:25

Пра змея

Казка пра тое, як адзін бедны дурань перамог змея, вызваліў з палону дзяўчат ды разбагацеў. Запісана са слоў Лідзіі Цыбульскай з вёсцы Магільна. Чытае Аляксандр Дамарацкі.

00:07:50

Пра верабейчыка і былінку

Казка пра тое, як верабейчык хацеў, каб былінка пакалыхала яго, але давялося гайдацца самому. Запісана са слоў Ганны Курмысы ў вёсцы Смаляніца Пружанскага раёна. Чытае Людміла Цімафеева.

00:02:16

Як пан з мужыком адзін аднаму хлусілі

Казка пра тое, як мужык з панам пайшлі ў заклад – хто зманіць так, каб другi не паверыў і аддаў за гэта ўсе свае грошы. Запісана са слоў Станіслава Бітэля з вёскі Няровы Валожынскага раёна. Чытае Фама Варанецкі.

00:04:11

Спевы ваўка

Казка пра тое, як воўк дзеду Каляду спяваў ды ажно бабку накалядаваў. Казку запісалі са слоў Лідзіі Цыбульскай з вёскі Магільна Уздзенскага раёна. Яе манера апавядання мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Чытае Зінаіда Бандарэнка.

00:08:07