Жыла-была сабе адна мачаха. Была ў яе свая дачка і падчарка. Сваю дачку яна дужа любіла, а падчарку біла-пабівала, на цяжкую работу пасылала.
Прачнулася раз мачаха апоўначы ды піць захацела. І давай падчарку біць-будзіць.
– Ты такая ды гэтакая, бяры вёдры, ідзі ў крыніцу, прынясі мне чыстае вадзіцы!
Ускочыла падчарка бедненькая, схапіла вёдры і пабегла ў лес па ваду. Прыйшла да крыніцы, толькі нагнулася вады набраць, ажно як выскачыць адкуль касматы-рагаты з доўгім хвастом чорт. Бедная дзяўчына так і абамлела. А чорт прасцюсенька да яе:
– Дзеўка-дзяўчына, ці хочаш ты за мяне замуж ісці?
– Як жа мне за цябе замуж ісці, калі ў мяне тонкай кашулі няма?
Чорт даў нырца ў калодзеж ды ўжо нясе адтуль тонкую ды белую, як снег, кашулю.
– Ну, дзеўка-дзяўчына, трымай! Ці хочаш цяпер ты за мяне замуж?
– Як жа мне за цябе замуж ісці, калі ў мяне прыгожай спадніцы няма?
Чорт зноў – ныр у калодзеж! Глядзь – нясе дарагую ды ладную спадніцу.
– Ну, дзеўка-дзяўчына, ці пойдзеш ты за мяне?
– Як жа мне ісці замуж за цябе, калі ў мяне ні шнуроўкі, ні фартуха няма?
Ну, – кажа чорт, – за гэтым справа не стане.
Зноў плюхнуўся ў ваду, ды нясе ясную, як сонца, шнуроўку. Ды жоўты-зялёны ў кветкі фартух.
– Усё, дзеўка-дзяўчына, цяпер ці пойдзеш ты за мяне замуж?
– Як жа мне за цябе замуж ісці, калі ў мяне ні панчохаў, ні чаравікаў няма?
Няма куда чорту падзецца! Зноў у ваду лезе, нясе бялюсенькія панчошкі, чарнюсенькія чаравічкі.
– Цяпер, дзеўка, ці пойдзеш за мяне замуж?
– Як жа мне за цябе ісці, калі ў мяне і хусткі – ні белай, ні насавой – няма?
Чорт у калодзеж – ныр! Яшчэ нясе тонкую прыгожую хустку.
– Ну, цяпер, дзеўка, ці пойдзеш за мяне замуж? – кажа, засопшыся, чорт.
– А як жа мне за цябе ісці, калі ў мяне грошай няма? Няма за што вяселле гуляць!
Плюнуў чорт ад злосці, палез у калодзеж ды цягне машонку, паўнюсенькую залатых ды срэбных грошай. А тым часам пакуль ён з калодзежа ды ў калодзеж лазіў, поўнач даўно прайшла. На светлае забіраць стала. А дзеўка тут і заспявала:
– Спявайце, куры, рана, што мяне спаткала рагатая-барадатая, на грошы багатая! Чур мяне, чур!
А пеўні ў вёсцы ўзялі ды заспявалі. Чорт як стаяў, дык і чабурдыхнуўся ў крыніцу, ажно вада закіпела – так і праваліўся. А дзяўчына схапіла ўборы дый грошы з машной і пабегла дадому, не аглядаючыся. Ажно пра вёдры забылася. А ў хаце мачаха – вады не дачакаецца, са злосці спаць не лажыцца. Устала ды раздзьмула лучыну. Толькі падчарка на парог, яна як кінецца да яе з паленам.
– Ат ты такая ды гэтакая, дзе ты была, дзе ты дасюль хадзіла?!
Тут стала падчарка расказваць: так і так, ды ўборы і грошы паказваць. Мачаха так і ахнула, убачыўшы тыя рэчы красныя ды ясныя, ды грошы залатыя! Дый біць забылася. Ходзіць ды думае: як гэта ўсяго харошага ды прыгожага для сваёй дачкі дастаць? Увесь дзень як не свая хадзіла. Насілу ночкі дачакалася. Як толькі поўнач, разбудзіла сваю дачку, дала ёй вёдры ў рукі і навучыла, як чаго прасіць. Дый паслала ў лес да калодзежа-крыніцы. Прыйшла тая дзяўчына да вады, нагнулася, а чорт – як тут быў!

– А як жа мне за цябе ісці, калі ў мяне ні кашулькі, ні спадніцы, ні фартуха, ні хусткі, ні панчохаў, ні чаравічкаў няма? І ні грошай няма на вяселле і машонкі таксама няма? – так усё разам вазьмі ды і скажы.
Чорт хвастом сцебануў, хуценька ў ваду ўскочыў і хуценька адтуль і лезе. Лезе – ажно пыхціць – столькі дабра нясе. Вынес усё і перад дзяўчынай палажыў.
– Ну, дзеўка-дзяўчына, ці пойдзеш за мяне замуж?
А яна стаіць, як дурная, і не ведае, што яму далей казаць. Маці, чаго прасіць, навучыла, а як ад чорта адчурацца – не сказала! Чорт пачакаў трохі, а потым – грэб дзяўчыну за касу! – і пацягнуў да сябе ў калодзеж. Вось так яна там і прапала.