У краіне Філабіблоніі, у бібліятэцы чароўных казак, жывуць тры кніжныя молі -- Мікі Моль, Светлік і Мурашыны леў. Нядаўна з імі адбылася незвычайная гісторыя, якая пачалася з таго, што Мікі Моля запрасілі ў суседнюю краіну Каламбургію на спаборніцтва па смехатрыванні. У гэты час знішчальнікі кніг -- Клапотус і Архіцап -- прыбываюць у Філабіблонію. Яны задумалі выкурыць з бібліятэкі кніжных моляў. Раптам з Каламбургіі прыходзіць трывожная вестка: там пры дапамозе газу, які прымушае ўсіх смуткаваць і плакаць, уладу захапіў магістр Грыллётальпа Грыллётальпус.